Праект “Мая сям’я”

                                                                Юнцэвіч С.М.
                                                              ДУА “Дзераўнянская сярэдняя школа”

Ранішняя сустрэча

Тэма: “Здаровы я – здаровая сям’я мая!”

Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця.
Задачы: паглыбіць веды аб карыснай ежы для здароўя чалавека; садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да свайго здароўя і здароўя членаў сваёй сям’і; спрыяць развіццю творчых здольнасцей, вуснага маўлення, умення абагульняць і рабіць вывады.
Ход сустрэчы
I. Прывітанне. Псіхалагічны настрой.
Настаўнік. Добры дзень. Вітаю ўсіх:
Хлопчыкаў, дзяўчынак дарагіх –
Усіх, хто сёння прыйшоў у клас,
Бо пачынаць сустрэчу настаў час!

Дружна ўсе за рукі возьмемся і гучна вымавім:
Разам. Залатое цуда-сонца,
Зазірні да нас у акенца.
Нам здароўе прынясі
І вучыцца дапамажы.
Мы – разумныя!
Мы – дружныя!
Будзем вельмі мы старацца,
Усё павінна атрымацца!
II. Работа з інфармацыйным плакатам.
Настаўнік. Сёння серада, 29 красавіка, пара года – вясна. У параўнанні з зімнім часам дзень павялічыўся, а ноч паменшылася.
III. Новая тэма.
Настаўнік. Давайце ўспомнім, па якім праекце мы працуем - “Мая сям’я”. А вось якая тэма сустрэчы, паспрабуйце здагадацца самі. Калі вы былі ўважлівымі, то адкажыце: “Што ў прывітанні мы прасілі ў сонейка?” (адказы дзяцей) А ці згодны вы, што здароўе – бясцэнны дар? Можа з вас хто ведае, што такое бясцэнны? (адказы дзяцей) Гэта дар, якому няма цаны. Сёння мы з вамі яшчэ даведаемся пра сакрэты здароўя. Давайце паразважаем, ад чаго залежыць наша здароўе.
·       Ад здароўя бацькоў, бабуль і дзядуль.
·       Ад таго, як часта нас аглядае ўрач.
·       Ад таго, якім паветрам дыхаем.
·       Ад рэжыму дня.
·       Ад таго, якую ваду п’ём.
·       Ад таго, што ўжываем у ежу.
·       Ад самаго сябе.
Настаўнік. Так, у першую чаргу, здароўе залежыць ад здаровага ладу жыцця чалавека і ад здароўя вашых бацькоў, дзядуляў і бабуляў. Тэма нашай ранішняй сустрэчы “Здаровы я – здаровая сям’я мая!”. І першай мы прадставім слова Ульяне, бо на гэтым тыдні яна ў нас – СУПЕРДЗІЦЯ, а падтрымаць яе прыйшла матуля Марына Станіславаўна. (Ульяна расказвае пра сябе, матуля аб тым, як  усе сочаць за здароўем сваёй сям’і.)
Чытанне вершаў дзецьмі.
1. Каб здароўе зберагчы,
Арганізм умацаваць.
Знае ўся мая сям’я -
Павінен быць рэжым у дня.
2. Каб ні адзін мікроб
Не папаў раптоўна ў рот,
Рукі мыць перад ядой
Трэба мылам і вадой.
3. Ем я многа вітамінаў,
Умацоўваю дысцыпліну.
Я хачу здаровым быць,
Каб Радзіме служыць.
4. Нам здароўя не купіць,
За ім неабходна ўсім сачыць.
Лепш з дзяцінства пачаць,
Ні мінуты не губляць.
IV. Гульня з загадкамі.
1. Царэўна ў няволі,
У цёмнай каморы.
А косы на сонцы,
На вольным прасторы. (Морква).
2. Была маладою з зялёнай касою,
Ад роду такая сярдзітая, злая,
Сядзіць сярод градкі, акутана ў латкі,
Рудая бабуля завецца …(цыбуля).
3.У гародзе на кусце
Вісне мячык на хвасце,
Чырваней чырвоных зор
Сакавіты …(памідор).
4. Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык).
5. Выспеў на градзе
Белы чарадзей:
Галава – на славу,
Да зубка зубок,
Добрая прыправа,
А завуць… (часнок).
6. Круглая, але не мячык.
Ёсць нага, але не скача.
Шмат лістоў, але не сшытак,
Апранула паўсотні світак. (Капуста).
7. Пад лісткі хаваюцца,
Сонейку ўсміхаюцца.
Нібы тыя чараўніцы
Чарнабокія… (чарніцы).
8. Вадкае ды не вада.
Белае ды не мел. (Малако).
9. Салодкі ды не цукар,
Ліпкі ды не клей,
Смачны ды не цукерка. (Мёд).
Настаўнік. Якія вы здагадлівыя, усе мае загадкі разгадалі. Садавіна і агародніна, ягады, малако – гэта правільная ежа. А чым яна карысная, нам раскажа матуля Паліны – Таццяна Іосіфаўна, якая працуе медыцынскім работнікам.
( Выступленне мамы).
Мама. Садавіна і агародніна, ягады – асноўныя крыніцы вітамінаў. Вітаміны — сябры здароўя. Іх вядома каля 20. Слова “вітамін” паходзіць ад лацінскага слова “vita” – гэта значыць жыццё. Каб быць здаровым і бадзёрым, чалавеку патрэбна зусім нямнога гэтых рэчываў. А іх недахоп вядзе да сур’ёзных хвароб. Вітаміны абазначаюцца лацінскімі літарамі. Самыя галоўныя з іх А, В,С, Д, Е, К. Вітамін А неабходны для росту і добрага зроку. Ён утрымліваецца ў малацэ, моркве, зялёнай цыбулі, апельсінах. Вітамін В адказвае за здаровую скуру, умацоўвае сэрца і нервовую сістэму. Ён утрымліваецца ў мясе, чорным хлебе, малочных прадуктах, бульбе, арэхах. Вітамін С дапамагае змагацца з хваробамі, павышае імунітэт. Ён утрымліваецца ў чорнай смародзіне, бульбе, часнаку, капусце, у садавіне і агародніне, ягадах. Вітамін Д робіць нашы ногі і рукі моцнымі, захоўвае зубы. Ён утрымліваецца ў яйках, сыры, малацэ, рыбе. Вітамін Е запавольвае старэнне нашага арганізму. Ён утрымліваецца ў аліўкавым і сланечнікавым алеях, бабовых раслінах. Вітамін К ахоўвае і ўмацоўвае нашы косці. Ён утрымліваецца ў зеляніне, грэчцы, рысе, кукурузе, капусце. Таму дзеці піце малако, ешце кашы, мяса, рыбу, ягады, садавіну, агародніну і будзеце здаровымі.
Настаўнік. Дзякуй Таццяна Іосіфаўна за цікавае паведамленне. Пра што вы даведаліся? А як захаваць малако ў дамашніх умовах і чым карысны мёд, вам раскажуць навучэнцы пачатковых класаў, якія займаліся даследчай дзейнасцю і ўдзельнічалі ў фестывалі даследчых работ. “Я - вынаходнік”.
V. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
Настаўнік. А вось гэтыя словы няхай для вас будуць дэвізам. Прачытайце іх:
Я ўмею думаць,
Я ўмею разважаць.
Што карысна для здароўя,
Тое буду выбіраць.
Настаўнік. Дзе схаваны сакрэты здароўя?
Навучэнцы па крузе перадаюць яблык і адказваюць на пытанне.
Гульня “Прадоўжы прыказку”.
Настаўнік. Давайце звернемся да “Сонейка” і прадоўжым прыказкі (адна палова адкрыта, другая закрыта).
Чыстая вада – для хваробы бяда.
У здаровым целе – здаровы дух.
Здароўе даражэй за золата.
Здароўе за грошы не купіш.
Здаровы чалавек – багаты чалавек.
Сонца, паветра і вада – нашы лепшыя сябры.
Настаўнік. Умацоўвайце і шануйце сваё здароўе. Дзякуй!




Комментариев нет:

Отправить комментарий

Комментарии