група падоўжанага дня



Янцалевіч К.У.

ДУА "Дзераўнянская сярэдняя школа"         


Самападрыхтоўка

Задачы: стварыць умовы для якаснага выканання дамашняга задання, прывіваць навыкі самастойнай работы, развіваць памяць, мысленне, увагу, дробную маторыку рук. 

І. Арганізацыйны момант (сустрэча ў крузе)
- Для таго, каб атрымаць добрыя адзнакі за дамашнюю работу, вы павінны вельмі якасна папрацаваць: акуратна, правільна і прыгожа выканаць пісьмовую работу, старанна вывучыць вусныя заданні. Я спадзяюся ў вас усё атрымаецца.

Ці гатовы вы пачаць заняткі?
Ці ўсё на месцы, ці ўсё ў парадку?
Кніжка, ручка, сшытак?
Праверце,калі ласка,
І пачнём заняткі.
(дзеці садзяцца за парты)

Беларуская мова
- На столах ляжаць сігнальныя карткі і памяткі (дадатак 2), як выконваць домашняе заданне па беларускай мове. Першымі дапамагатымі нам будуць нашы рукі і вочы. Давайце іх настроім на працоўны лад.

Гімнастыка для пальчыкаў і вачэй

- Успомнім пройдзены матэрыял. Дапоўніце сказы.
Прыметнік – …
Прыметнікі адказваюць на пытанні …
Прыметнік абазначае …
Прыметнік змяняецца па ….
Прыметнік спалучаецца з … .
У сказе прыметнік з’яўляецца …
Склон прыметніка можна вызначыць па склону …
- Падбярыце прыметнікі да назоўнікаў.
Лес (які?) (цёмны, сумны, пануры,зімовы , заснежаны, серабрысты).
Паветра (якое?) (цёплае, вільготнае, чыстае, свежае).

ІІІ . Самастойная работа
- На выкананне практыкавання вам адводзцца 15 хвілін. Адкрыйце сшыткі, запішыце дату, “Дамашняя работа”. Звярніце ўвагу на памятку. У кого заданні выклікаюць цяжкасці звяртайцеся па дапамогу да кансультантаў. Той хто правільна і акуратна выканае работу, атрымае цікавае заданне (выхавацель сочыць за паставай дзяцей, аказвае індывідуальную дапамогу).

Самакантроль, узаемакантроль, самаацэнка.
- Самастойна праверце практыкаванне.
- Абмяняйцеся сшыткамі са сваім сябрам побач.

ІV. Заключны этап.
Гульня “Лексічная мазаіка” (пашырае поле зроку, дазваляе арганізаваць работу па развіцці мовы).

Навучэнцы атрымліваюць карткі і запаўняюць табліцу. У пустыя клетачкі трэба ўпісаць літары, якія знаходзяцца на перакрыжаванні дзвюх лічбаў (першая лічба – па вертыкалі, другая – па гарызанталі), напрыклад: 



Атрыманыя словы вывешваюцца на дошку (дадатак 1).

- Якой часцінай мовы з’яўляюцца словы? Складзіце сказ з любым з гэтых слоў. Які вынік можас зрабіць? (прыметнікі дапамагаюць зрабіць мову прыгожай)

V. Вынік самападрыхтоўкі

- МАЛАЙЦЫ! – вы вельмі старанна працавалі. Прыбіраем рабочыя месцы.
Фізкультхвілінка (15 хвілін)

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся
За шчаслівы дзень учарашні.
Усе да сонца падцягніцеся,
Улева, управа ніхіліцеся,
Раз прысядзьце, два прысядзьце
І за парты ціха сядзьце.

Гульня “Знайдзі сваё месца”

- Наступнае заданне будзем выконваць па беларускай літаратуры

І. Арганізацыйны момант.
(Гімнастыка для вачэй)
Вочкі хутка паміргайце.
Нам у рабоце дапамагайце.
Мы шырока вас расплюшчым
І моцна-моцна вас заплюшчым.

- Якое заданне па беларускай літаратуры было на дом? (выразнае чытанне верша “Зімовы лес”) З настаўнікам вы працавалі над партытурай верша. Я прачытаю вам яшчэ раз, а вы паслухайце. 
- Назавіце прыметнікі, якія сустрэліся ў вершы. Якія з іх дазваляюць убачыць прыгажосць зімовага лесу? Абгрунтуйце.

ІІ. Самастойная работа
Працаваць будзем у групах:
- чытанне верша пра сябе;
- чытанне ў парах;
- чытанне ланцужком у групах.
(выхавацель сочыць за правільнай паставай дзяцей, аказвае індывідуальную дапамогу)

ІІІ. Самакантроль, узаемакантроль, кантроль выхавацеля.
У кожнай группе дзеці чытаюць верш пра сябе і кансультанту.
З кожнай групы адзін навучэнец чытае выразна верш услых, або на памяць.

ІV. Вынік і рэфлексія самападрыхтоўкі.
Мне спадабалася, як вы старанна працавалі. Працягніце сказ і патлумачце.

Дамашняе заданне мне здаецца:
-карысным
-цікавым
-лёгкім
-цяжкім

-Вялікі дзякуй за работу!
Дадатак 1
     №2

МУЖНЫ
СМЕЛАЯ
АДВАЖНЫ
ХРАБРЫ
СТОЙКАЯ
БАЯВОЕ
ГЕРАІЧНЫ
АДЧАЙНЫ
ДОБЛЕСНЫ
РЫЗЫКОЎНЫ
РАШУЧЫ
БЕССМЯРОТНЫ
АСМЯЛЕЛЫ
ПАМЯТНЫ
НЕЗАБЫЎНЫ
НЕЎМІРУЧЫ
НЕЗГАСАЛЬНЫ
СЛАВУТЫЯ
ПЕРАМОЖНЫ

Дадатак 2









Комментариев нет:

Отправить комментарий

Комментарии